Верш “АНДРЭЙКА”
Уступ
Восень. Верасень. Настрой…
Што ты стаў зусім дарослым…
Для кагосьці ты герой…
Усё аддаў – застаўся босым…
Так пачнецца гэты сказ
Пра жыццёвы погляд хлопца.
“Цуды” ён рабіў не раз
І ўпарты быў бясконца.
Шмат падзей у яго жыцці,
Шмат чаго набыў і страціў.
Сотні сцежак смеў прайсці
І мільёны слоў патраціў.
Слоў не простых для яго,
Слоў балючых для кагосьці,
Слоў патрэбных для таго,
Каб зрабіць “Свой Свет” без злосці.
Распачну, што так зрабіла…?
Што існую я цяпер;
Пакуль у ручцы ёсць чарніла
І хапае мне папер.
Трыццаць год прайшло з бяды…
І бацькі мае падлеткі,
І не ведалі яны,
Што ў “букеце будуць кветкі”.
Кветкі розныя былі
І не ведалі больш волі,
Але ж іх у “вянок” сплялі
На Купалу ў чыстым поле…
Пасля гэтага здарэння
Былі гульні, пасля шлюб…
Вось, – дзіцяці нараджэнне
І сям’я расла як дуб.
Дуб магутны з жалудамі
Рос на Полацкай зямлі.
Ён буйнеў, мацнеў з гадамі
І бацькі мае жылі…
Але ж гэта не дакладна.
Што, калі было не так.
Што, калі зусім іначай.
Параўнаем мы – вось як…
Як мы зробім? Вельмі проста.
Разглядзім малых дзяцей.
У нагах іх мала росту
Ў галаве іх шмат ідэй…
Частка І
Бацькі і дзеці – дзеці і бацькі
Маці
Летні вечар. Цёплы вецер.
Маці Ганна пячэ хлеб.
На падлозе “енчаць” дзеці:
Яна, Ніначка і Глеб…
Бацька Зміцер быў у поле.
Меў свой уласны трактар, плуг.
Працаваў у калгасе “Доля”,
Шмат за гэта меў паслуг.
Ён быў добры, дужы, смелы,
Вельмі ён дзяцей любіў.
У хаце ён з малымі ўсюды
Штосьці “дрэннае” рабіў.
Зломяць новы венік разам –
Пруток кожнаму і ўсё.
Бо абернуць ваду з тазам –
Весялосць усё жыццё…
Але гэтыя забавы
Ганна хутка ўсе спыняла.
Позірк злосны на іх справы –
І “братва” ў куце стаяла.
Хвілін пяць яны чакалі,
Пакуль маці пазлуецца,
Пасля шэптам размаўлялі,
Што яшчэ ім застаецца…?
Потым Зміцер, як галоўны,
Ад імя ўсіх дзяцей
Поўз з кута да грознай Ганны
І казаў: “Прабач чарцей”…
Бачачы ўсе дзівацтвы,
Ганна міла ім казала:
“Хопіць з вас мае бандыты”.
І з кута іх выпускала…
Дзеці весела з усмешкай
Прыбягалі да бацькоў,
Абдымалі, цалавалі,
І не трэба больш ім слоў…
Вось такі быў дзед мой Зміцер.
Усё жыццё адпрацаваў.
Сто патоў з ілба ён выцер,
Але з дзецьмі ўсё ж гуляў.
Ганна была больш сур’ёзнай,
Больш разумнай і спакойнай,
Больш дарослай, клапатлівай,
Духам моцнаю жанчынай.
Працаваць – не працавала,
За малымі прыглядала,
Ежу ў печцы гатавала,
У поўдзень спаць у ложкі клала.
А калі ўсе засыналі,
Гаспадаркаю займалась.
Дзень праходзіў, дзеці спалі,
І вось так сям’я трымалась.
Зміцер у “Долі” працаваў,
Ганна з дзецьмі заставалась.
Бацька грошы зарабляў –
Маці з хатаю спраўлялась.
Акрамя таго, у сяле
Ганна добра замаўляла.
Люд прыходзіў да яе,
Каб яна ім пашаптала.
“Вельмі добрая шаптуха” –
Так казалі пра яе.
“Адганяеш злога духа,
Як пабачыць ён цябе…”
Замаўляла яна рэчы,
Усе хваробы замаўляла.
Брала хустку з сваёй печы
І пад абразам стаяла.
А праз дзень, або другі
Дзіва-дзіўнае рабілась –
Быў зусім-зусім благі,
Але раптам усё спынілась.
Чалавек, або скаціна,
Усіх хвароба пакідала.
Пару дзён, або гадзіна –
І жыццё ізноў гучала.
Вось такой была бабуля.
Усё рабіла, усё магла.
Разам з ёй быў мой дзядуля,
Іх сям’я пакуль жыла…
А цяпер пра гаспадарку
Мы размову павядзём.
Што было на іх участку,
Зараз прыклад прывядзём…
Шмат зямлі было ў іх,
За заслугі прад калгасам.
Дом цагляны на дваіх,
Печ з ляжанкай, пліта з газам.
На двары насупраць ганку
Быў калодзеж і з ім мыйнік.
Кожны дзень крычаў там зранку
Певень Цыпа, як гадзіннік.
А далей сабака Тузік
Сырадой піў, кашу еў,
Пакуль кот з мянушкай Мурзік
Пільна “Цыпачку” глядзеў.
А за домам ужо паветка.
Зерне там было, салома,
Яшчэ там жыла квахтуха –
Яйкі бралі ўсе да дому.
За паветкаю куратнік.
Цыпа днём туды “лятаў”.
Ён галоўны ў іх ратнік,
Калі Мурзік набягаў.
Побач была ўжо майстэрня,
У ёй Зміцер працаваў.
Там таксама была сечка,
Ежу свінням гатаваў.
І нарэшце хлеў застаўся –
Тры свінні ў ім, кароўка.
З брудам там казёл змагаўся,
Бляяў гучна, вельмі доўга.
А насупраць пабудоў
Агарод вялікі быў.
Там з ускрайку каля плоту
Зміцер трактар свой чыніў.
Вось і ўсё пра гаспадарку,
Зараз гоман пра дзяцей.
Сёння ўсталі яны з ранку,
Каб пайсці будзіць курэй.
Забягаюць у куратнік
І давай лямантаваць.
Куры квохчуць у курасадні,
Пер’і з іх усіх ляцяць.
Вось і Цыпа прыбягае,
Мурзік услед за ім бяжыць,
Тузік з будкі падвывае,
Бо на ланцугі сядзіць.
Так склікаюць сяброў дзеці –
З кім яшчэ ім пагуляць?
Тата быў у поле дзесьці,
Мама іх пакладзе спаць.
Але ж гэта не сур’ёзна,
Калі ўжо ўсе прачнулісь.
Раз дарослым з ранку можна,
І яны ўстаць імкнулісь.
Разам з Мурзікам у паветцы
Ў схованкі яны гулялі.
Пакуль Тузік не ў будцы
Па чарзе ў ёй ляжалі.
З Цыпай “важна пахадзілі”,
Зерне, чарвякоў шукалі,
“Ко-ко-ко” яго дражнілі
І за хвост схапіць жадалі.
Так вось дзеці забаўлялісь.
Потым маці заклікае:
“Мыйце рукі жэўжаняты”,-
І ім ежу накладае.
З неахвотай, але трэба,
Мылі рукі, мылі твар.
“Есці ўсё…! Бярыце хлеба!” –
Голас матчын, як спадар…
А паеўшы – засыналі,
Тут ужо не да гульні:
Бацьку к вечару чакалі,
Як прыедзе ён з раллі.
Разам з дзецьмі мы знаёмы,
Але ж гэта не зусім.
Позірк будзе ўжо дакладны –
Паасобку разглядзім.
Глеб, малодшы з трох дзіцятак,
Гадкоў прыкладна чатыры.
Ён вышэйшы за дзяўчатак,
І ўжо мае досыць сілы.
Бацьку з трактарам паможа,
Калі Зміцер яго чыніць,
Ключ вялікі падаць зможа,
Трактар завядзе і спыніць.
Добры, мілы хлопец быў,
Усе загады ён рабіў,
І з дзяўчынкамі дружыў,
І па-брацку іх любіў.
Ніначка была старэйшай,
Шэсць з паловай ёй гадкоў,
І таксама разумнейшай –
Ведала больш за ўсіх слоў.
Калі штосьці ім казалі,
Яна хутка разумела,
Што зрабіць, усе дэталі,
Як хутчэй, каб усё паспела.
Ніна быццам брыгадзір
Усім загады раздавала.
“Ёсць! Усё будзе камандзір!” –
Яна так сястры казала.
Ну, а Яне гадоў пяць,
Дурасці ў ёй хапала –
Трэба было пакрычаць,
Каб яна сур’ёзнай стала.
Але ж Яна больш за ўсіх
Маме ў хаце памагала.
Прыбярэ ўвесь бруд за іх –
І гуляць ужо паімчала.
Свінням есць яна мяшала
І карову дык падоіць,
Бацьку з сечкай памагала
І з матуляй ежу зробіць.
Такім чынам жыццё маці
У маленстве разглядзелі.
Шмат дзяцей было ў хаце,
Гады йшлі – яны сталелі…
Постскрыптум:
Твор толькі пачаў пісаць. Астатнія часткі будуць далей.