Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Справы

Мне сягоння неяк не па сабе:
Імжыць на душы дажджом несунятым.
Нешта закінута і сэрца рве
Сваім складніком угору узнятым.

Косткай у горле мінулыя дні,
Імгненні, дзе свае дзеі не скончыў,
Рэжуць як “зайчыка” рэжуць агні,
Калі ён табе у вочы ускочыў.

Справа за справай, я ж так і хацеў,
Нататкамі леглі, ў кніжцы саспелі:
Справа прыціхла, што я не паспеў,
А злева – тое, што мы не паспелі.

Сыпле былое на рану мне соль,
І сэрца б’ецца у такце маркотным.
Скварыць, стралою пранізвае боль,
Дрыжыць аб нечым сваім, незваротным.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Справы - Андрэй Козел