Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Садоўнік

Выспелю белыя-белыя,
чыстыя-чыстыя.
Вызваню іх,
быццам зоры ў роднай цішы.
Толькі б на голлі жыцця
маладзёна-вячыстыя
ззялі ўноч між другіх
нашых душ спарышы.

Люба мне, любая,
згода, што ў нас адшуканая.
Повязь адзіная дум:
назаўсёды цяпер.
Люба цяпельца,
што кожнаму сэрцу жаданае, –
неўтаймаваны,
запалены знічкай давер.

Выспелю белыя,
вызваню сонечна-чыстыя.
Вымыю іх,
быццам золкавы росы Зямлю.
Толькі б і ў восень жыцця,
аж да семя празрыстыя,
чулі яны
салаўінае слова “люблю!”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Садоўнік - Анатоль Шушко