Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Так будзе

Калі ты прыпомніш гэты вечар,
Як прыпамінаюць дзяцінства,
У якім не бываюць двойчы,
І вецер
Засіфоніць праз шчыліну ў акне,
Выдзьме астаткі цяпла з душы і сэрца,
Расшпурляе пачуцці, нібы смецце –
Ты падумаеш пра мяне,
І зразумееш,
Што ты мяне моцна пакрыўдзіла –
Табе стане нясцерпна балюча,
І табе не памогуць людзі,
Ніхто з жывучых…
І з твайго твару бядою сплывуць вочы –
Гэта будзе,
Аднойчы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 4,50 out of 5)

Верш Так будзе - Анатоль Кудласевіч