Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Янку Купалу

Я псеўданім Купала
Яшчэ з маленства знала.
Як Янука на Янка
Рэдактар справіў гладка.

Чытала Янкі творы
На беларускай мове,
Радкі слупкоў на польскай,
Якія скончыў кропкай.

Сказаць хачу пра вершы:
Адзін другога лепшы,
На розум нас натхняюць,
Аўтарытэт трымаюць.

Ды залатая проза
Шмат зразумець паможа.
Аб чым душа балела,
Пісаў пясняр умела.

Змагаўся за свабоду,
Шукаў народу долю.
Для мужыка Радзімы
Жадаў Купала мілы.

Без весткі свет пакінуў.
Памёр ён, ці загінуў,
Не можам мы дазнацца,
Няма каго спытацца…

Любіў Купала ружы,
Яго любілі людзі,
Таму не раз магіла
Пялёсткі руж сасніла.

Не вянуць з часу кветкі,
Людской павагі сведкі.
Удзячна Янку большасць –
Цвіце Купалы творчасць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Янку Купалу - Алёна Ясэк