Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вярталіся ўночы з Палесся

В. Р.

Вярталіся ўночы з Палесся.
Асфальт шапацеў пад коламі.
Гучала ў салоне паэзія –
Уражвала, непакоіла.

Пад зорамі красавіцкімі
На хуткасці дзевяноста
Чыталіся вершы нізкамі
Спакойна, нягучна, проста.

Не раз, нібы мроя, ўспомніцца
Начная дарога гэта.
Я быў шчаслівы напоўніцу –
Я вёз у прышласць Паэта.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вярталіся ўночы з Палесся - Аляксей Жбанаў