Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш *** Пачатак

У стане пастаяннага здзіўлення
праз мора сноў і нетры іншасвету
мы з хуткасцю свабоднага падзення
ўразаемся ў блакітную планету.

Вялікі выбух. Вынік – дзве палоскі.
Жыццё паўстала трапна, бездакорна.
Дзяўчынкай быць, вядома, страшна трошкі,
а хлопцам нарадзіцца вельмі добра.


Верш *** Пачатак - Аляксей Міхееў