Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сэрцы паміраюць мілагучна

Сэрцы паміраюць мілагучна
у захадзе святла свайго ружовым,
дзе ніхто не ведае іх мовы,
акрамя аднолькавага вучня –
Радзімы.

А калі загіне і Радзіма,
сэрцу ужо не будзе дзе застацца;
паляціць яно у лясы бадзяцца
і нашчадкау з жудасным пакіне
гукам.


Верш Сэрцы паміраюць мілагучна - Аляксей Клакоцкі