Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маёй чараўніцы

Мірнай справы чараўніца
І крыніца дабрыні,
Лекаў дай тваіх напіцца,
Ад хвароб абарані.
Веру я табе і Богу
І каханне берагу-
Цераз церні ў рай дарогу
Ад зямлі знайсьці магу.

Мне твая патрэбна ласка
І пяшчота – я прашу:
Лекар мой, жанчына-казка,
Адагрэй маю душу,
Варушы ў ёй успаміны
І будзі яе ад сну-
Цяжка, але ты павінна
Аднавіць у ёй вясну.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маёй чараўніцы - Аляксандр Ведзянееў