Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вецер дзьме непаслухмяны

Вецер дзьме непаслухмяны,
Мы ўдваіх сядзім.
У мяне на сэрцы раны.
Ты – пускаеш дым.

Недзе ў небе сіратліва
Хмарка праплыве
І заплача жураўлінай
Песняй аба мне.


Верш Вецер дзьме непаслухмяны - Аліна Арго