Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ода бярозаваму веніку

Бярозавы венік,
Бярозавы венік
Зноў лечыць ад суму.
Які яго геній
Калісьці прыдумаў?
Ці сейбіт старанны,
Ці воін харобры,
Быў лекар ён знаны –
Прыдуманы добра!
Ад стомы,
ад млосці,
Ад скрухі,
ад злосці…
каб грэшнае цела
жыло і хацела.
Ну й венік, ай венік,
Бярозавы венік!
Не лезь, калі кволы!..
Напэўна той геній
Быў хлопец вясёлы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ода бярозаваму веніку - Алесь Пісьмянкоў