Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы з братам

Каб у нас была сястра,
Мы б яе не білі,
Каб у нас была сястра,
Мы б яе любілі.
– Я купіў бы ёй свісток!
– Я адвозіў бы ў садок!
– Я аддаў бы шакалад!
– Шакалад? – здзівіўся
брат. –
Ты дасі… Цукеркаед…
– А ты б даў веласіпед?
Не на жарты –
вой-вой-вой! –
Паміж намі ўсчаўся бой.
Брат – герой, і я – герой,
Брат гарой, і я гарой!
– Што за бойка,
што за драма? –
Супыніў нас голас мамы.
Каб у нас была сястра,
Мы б яе не білі,
Каб у нас была сястра,
Мы б яе любілі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мы з братам - Алесь Пісьмянкоў