Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дык ведай ісьціну

Дык ведай ісьціну, бадзяка –
З часоў “батыяў-тахтамышаў” –
Што маскалю ідзе “во благо” –
З таго заўсёды блага іншым.
Ня зыч ніколі Беларусу
Ні “благодаць”, ні “благовест”…
Пільнуйся – з благацьцём хаўрусы
Сумнеўны маюць інтарэс…
3/07/2010


Верш Дык ведай ісьціну - Алесь Наркевіч