Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Без надзей

Без надзей, але гатовыя на ўсё,
Мы крочым да ратоўнай плошчы.
З марамі пра лепшае жыццё
Слязяцца на марозе вочы.

Мы не здамося, не зробім крок назад,
Ніколі мы не ўстанем на калені.
Хай памятае мае словы кат,
Хутка гарэць яму ў агне пякельным.

І ён ілье на нас свае памыі,
Ён выкрасліў са спісу жывых нас.
Вось прыйдзе час, пазнае моц той плыні,
Патрыятычнай плыні, хутка прыйдзе час.

І тая хеўра, што побач з табою,
Разбягіцца па глухіх кутах.
Ты іх карміў народнаю крывёю,
Сам сілкаваў народа таго страх.

Без надзей, але гатовыя на ўсё,
Мы крочым да ратоўнай плошчы.
З марамі пра лепшае жыццё
Слязяцца на марозе вочы.

Гісторыя ў маіх руках,
Гісторыя ў маіх далонях,
Бела-чырвона-белы сцяг,
Магутная літоўская пагоня.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Без надзей - Алесь Лянок