Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Малюнкі на асфальце

Каляроваю крэдай дзяўчынкі
На асфальце крэсляць малюнкі:
Мудрагелістыя карункі,
Разнастайныя павуцінкі.

Усе выходзіць так спрытна, умела.
Я цікаўлюся:-Што гэта, дзеткі?
-Гэта водар, якім пахнуць кветкі!
Няўжо табе не зразумела?

-Ну, а гэта што? – Гэта вецер!
Ён сарваўся з яловай галінкі.
І смяюцца з мяне дзяўчынкі.
Быццам я першы дурань у свеце.

Вы жывеце на іншай планеце.
Ваш сусвет каляровы, не злы.
І калі я быў, як вы малы,
Я таксама мог убачыць вецер…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Малюнкі на асфальце - Алесь Лесін