Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я цяпер твой Энгельберт, 1934г

Аўстрыя, Судзеты, –
Усё дзеля Адольфа.
“Астры” б цыгарэты,
Крызіс, час вэрвольфаў.
Музу без аншлюсу,
Змоваў, плебесцытаў?
Падарунак друзу –
Падаць гіяцынтам.
Я цяпер твой Энгельберт,
Год трыццаць чацверты,
І асклепкамі ў канверт,
Вечнасць не для Герды.
Я не зладжу болей путч,
Завязаў з мінулым,
Аддамо табе я ключ
Ад сваіх загулаў.
Мне ж пакінь пілюлі,
Іклы для цыЯну,
Бо і так як Юлій,
Вілы – не катаны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я цяпер твой Энгельберт, 1934г - Алесь Круткін