Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сваё сэрца кіну ў кіпень

Сваё сэрца кіну ў кіпень:
Атрымаецца бульён.
Дам напою назву зьбіцень –
Прынясе хай паштальён
Падарунак ім салёны,
Звараны ў крыві.
Выпі вораг мой шалёны,
Пі атруту – не жыві!


Верш Сваё сэрца кіну ў кіпень - Алесь Круткін