Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзівосны аўтаспын

За некалькі гадзін
Убачыць сто карцін
У краіне сноў
У выраю буслоў.
Дзядоў і сірацін,
Палацаў і хацін,
Сялянаў і паноў,
Крыжоў і валуноў
Міфічных дзён, часін.
У цемры я адзін.
Тытанаў і сланоў,
Кентаўраў і арлоў.
Ля багны каляін
Дзівосны аўтаспын
На транспарце Багоў
Я дома з ранку зноў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзівосны аўтаспын - Алесь Круткін
«