Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыпыніць лістапад

Млосны паўмесяц – туман над ракою
Мілай аблічча згубіў пад імглою
Шэрыя хмары у шызых нябёсах
Хлопец пануры заблытаўся ў косах
Роспач на ростанях восеньскіх рос…

Крочыць між голога голля дубровы
Мроіць з душы грэшнай скінуць заковы
Змрочны халодны камень не прытуліць
Полымя подых тугі не раздзьмуе
Тонкія станы паснуўшых бяроз…

Між мітусні напаўночнай журботы
Прагне зляднелае сэрца пяшчоты
Але аскетак тытану ў цягліцы
Не дазваляе пачуццем наліцца
І напаўняецца келік за ШОС…

Дзесьці блукае яго чараўніца
Блізка зусім ці ля дальняй крыніцы
Хай невідушчы цябе прыпільнуе
Не празяхае і не забракуе
Вып’ем, панове, за літасны лёс…

2011


Верш Прыпыніць лістапад - Алесь Губін