Верш Праз гвалт прыгнёту, скрозь вякі
Праз гвалт прыгнёту, скрозь вякі
Шапчу я словы, ціха ные
Мне сэрца, чуеш, не балі…
Зратуй пачуці мае тыя,
Што поўняць хворую душу,
Абсяг нявольны захапілі,
Свядомасць у попеле спалілі,
І я даведацца хачу,
Чым томіць смутак разуменне,
Адкуль бруіцца сонца свет,
Шукаючы заўжды ў сумленні
Часоў мінулых запавет
Дзеля чаго крывя ўскіпае,
Калі гляджу ў блакіт вачэй,
Заўсёды, як цябе спаткаю…
Усяго ў сусвеце прыгажэй
Той гожы тварык і ўсмешка,
Што робіць парабка з мяне,
Я адчуваю сябе пешкай,
Тваё каханне катуе,
Адначасова ўздымае
Ў нябёсы па-над шэрую зямлёй,
Па-над жыццём і мклівай мітуснёй,
Даруючы бясконцы шлях да раю
Вядомы невядомыя пачуцці,
Ў знаёмай й незнаёмай той журбе,
Дзе лёд і полымя сустрэлісячамусьці
Схапіліся ў жорсткай барацьбе
Магутны Бог! Губляю я прытомнасць,
Апошні кропелькі трывалыя жыцця
І покі я вар’ятствам гэтым поўны,
Не страчу існасць, мушу памятаць імя
Ладненькі стан прывабнаймаладзіцы,
Трымаецца ў думках, паўстае
Каханнем неразумным, што й гаўбіца
Не спыніць, не заб’е, не перарве!