Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Негледзячы нават на тое, што сёння нязменна нядзеля

Негледзячы нават на тое, што сёння нязменна нядзеля, –
Сакавіцкая раніца ў Менску пачынаецца ў сем гадзін.
Снегу яшчэ не расталага перапэцканая кудзеля,
І аблокаў над галавою бела-блакітны язмін.

Жанчына ужо ва ўзросце, які ў нас завецца “далёка за”,
Мые павольна ў вітрыне крамы заледзянелае шкло.
Ёй добра вядома, чаго нам чакаць у засмужаным заўтра,
І таксама выдатна вядома, што яно ужо надышло.

Заўсёды знаходзіцца ў рамках і рабіць усё як належыць,
Каб аднойчы ўранку з атрутнаю роспаччу зразумець,
Што сябе ўсё жыццё пазбаўляў аднаго – адчування бязмежжа,
Бязмежжа быцця, з якога не выцягне смерць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Негледзячы нават на тое, што сёння нязменна нядзеля - Алесь Емельянаў