Верш Плямы на сонцы
***
Што гэта?
Глядзіце! У душы нашы цёмныя,
Ад чаго счарніла нас?
Не былі ж ніколі вольнымі,
І згубілі добры час.
Гінулі за так, за веру,
За ўсіх, не за сябе…
Абярнуліся ў цемру,
Цягнем ўсё мы на гарбе.
Развярнуцца б, паглядзець,
Разабраць усе шляхі.
Бо не можа вера грэць,
У нашы цяжкія грахі.
Здагадайцеся, навошта
Разбурыўся свет зары?
На зямлі на нашай светлай
Зноў пануюць каралі…
Для людзей яны чужыя,
Уладараць на свой пыл.
Толькі словы іх нямыя,
Быццам вецер у полі выў…
***
Мёртвая мара
Мы маглі б нарадзіцца
На светлай і вольнай зямлі,
Дзе сонца зрэдку садзіцца,
Дзе ў гісторыі ўсе каралі.
Дзе на вольнай прасторы
Расце сонцам прапітаны хлеб.
Не існуюць тут людскія загоны,
Не ўздымаюць пад дах чужы герб.
У спакоі, і столькі пражыў бы,
Колькі б змог, на то воля мая…
Не было б там ніводнай магілы,
Квятаў толькі пышнасць галля.
І ў неба крычыць свабода!
Бурай лётаюць у небе пачуцці…
Гэта рай на зямлі без бога,
Нішто разум наш не атруціць.
Пад прымусам ніхто тут не ходзіць,
Не глядзяць тут злымі вачмі…
Дзе на ўсіх усяго тут хопіць,
І дзе людзі завуцца людзьмі.
***
Што маем.
Чырвоны водблеск з-пад дзікіх хмар,
Лётае над намі бясконца…
На вяршыне сядзіць дзікі варвар,
Засланяе сабой наша сонца.
І хлусня, і ганебнасць атрута,
Душы нашы чарнеюць у імгле.
Там не радасць жыве, а пакута,
Не жыве Беларусь наяве.
Нашых ніў залатыя слёзы,
І людская пакута і боль,
У народзе з паўмільёна пракосы,
Бо мы жыць не маем дазвол.
Мы свой сцяг зялёна-чырвоны,
Смуткам, жалем прабілі наскрозь,
Ну а бела-чырвона-белы
Хутка ўздымем у далёкую высь!
Маладыя парывы, уздымы,
Дужа сэрца баліць за цябе…
Ты Радзіма мая, мае крыллі,
Мы падзём за цябе ў барацьбе!
***
Расчараванне
Я верыў
У светлае шчасце,
У добрыя словы,
У людзей.
А цяпер,
Хто казаў мне :”здрасце”
Насамрэч
Самы большы зладзей.
Я любіў.
Тых людзей, у каго верыў.
Сэрцам шчырым,
Хварэў за іх…
Я не ведаў,
Што яны, як зверы,
Дзе светлага мала
У іх сэрцах нямых.
Я хварэў за краіну,
За шэрасць нябёс,
За шчасце людское,
За веру ў шчасце.
Але хутка мне розум,
На крыллях прынёс
Праўду з болем,
Які з сэрца не скрасці.
І цяпер я хварэю…
Я балюча гляджу…
І ў родныя дзверы
Не спяшу…не спяшу.
Я люблю Радзіму!
Наадварот выверну душу.
Ад чырвонага дыму
Паміраць не мушу.
І ўцякаць не жадаю,
Лепш я тут згару.
Будзем біцца да раю,
Пакуль сэрца спалю.
***
Хвароба
Дз’ябалы чорнаю хмараю
Лётаюць упацьмах…
Блакітнай, далёкай марай
Нясуць у маё сэрца жах…
Што ж вы, як чэрці хворыя,
Мне не да вас цяпер…
Я ж такі смы хворы
Душой і целам звер…
***
Вера
Адышоў ад бога,
А прыйшоў у кабак.
Гэтай вось дарогай
Я іду пад дах.
У тое, што я верыў,
Я да болю не веру цяпер.
Мяне выдумалі дзікія зверы,
Ды і сам па натуры я звер.
І вакол мяне людзі,
Не водзіцца з імі анёл.
Яны гэтак жа свет гэты трудзяць,
І іх цягне не ў неба, а ў дол.
Не да веры святой мне,
Калі на зямлі гэтай цемра і мор.
Як не плачце, крычыце, а ён,
Ён не сыйдзе да вас з дальніх гор.
Хоць і сэрца баліць,
Але, гэта больш выглядае як праўда.
Я збіўся з гэтай раллі,
І жыву цяпер толькі да заўтра.
Збудаваў я ў сабе свой храм,
Прапітаўся ён потам, слязьмі…
Там і гора, і радасць, і срам,
Бо жывём, як жылі – людзьмі…
Кожны дзень я малюся там,
Кожны дзень бачу свет, чую гром…
Збудаваў я ў сабе свой храм,
Гэта і ёсць ідэальны мой дом…