Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паганская княжна

Святло небасхілу
і цемра начы.
Збірайся ў дарогу
і меч натачы.

Нас дождж праваджае
у шлях наш страшны.
Ідзем мы, гукаем
аб лёсе княжны.

Яе ратаванне
нам грэх разаб’е.
Душа палягчэе,
ды элю пап’е.

Княжну захапілі
у палон варажбіты.
І княства спусцела,
і князь наш забіты.

Паганскаю помстай
і моцным агнём,
прайдзём быццам бура,
адпомсцім мячом.

Вароты падпалім
варожай сталіцы.
Вароты разбурым
чужынскай станіцы.

Ужо белай сарокай
помста ляціць.
Варожай крывёю
ужо меч зіхаціць.

Крыві ды поту
зямле варажбітаў.
Пасеем галовы
помсты забітай.

Княжну мы вароцім
у паганскае царства.
Загінем за веру,
за славу паганства…

29.09.2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паганская княжна - Алесь Борскі