Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне горад пустынны заўсёды

Мне горад пустынны заўсёды,
Там гулка…і ўсё ж такі глуха.
Пустэльня на сэрцы прыроды
Гудзіць і трашчыць на вуха.

Вядзе нас доўгая дарога,
Да пошуку шчасця, багацця…
І ўсё ж такі там нікога,
Хто б адагнаў нянасце.

Мне роснаю сніцца сцяжынка,
Па доўгай дарозе дамоў.
У марах па ёй іду я,
Так ціха без гукаў, без слоў.

Калі і куды прывядзе нас,
І з чым пакіне там?
Што нам завешчана з нябёсаў
Судзіць гэта, мусіць, не нам…


Верш Мне горад пустынны заўсёды - Алесь Борскі