Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У паўналаддзі цішыні

О ноч!
Пазыч сваё крыло –
Я пралячу над сонным садам,
Дзе дрэмле роднае сяло,
Сніць сны пад яркім зоркападам.

Акіну позіркам кусты,
Рачулку плынную прывечу,
Да лавак, стоеных, пустых,
Звяду каханых на сустрэчу.

Пабуду ў зорнай вышыні,
Дзе толькі мужным ёсць дарога,
І апушчуся ля парога
У паўнаўладдзе цішыні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У паўналаддзі цішыні - Алесь Бібіцкі