Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Човен

Паміж хваляў човен чорны.
Ў рэчцы – чорная вада.
Не відаць на дне нічога –
Барада вадзяніка
Захінае дно старанна
І матляецца, як віж,
Таямніца дна схавана
Ад вачэй і рук паміж
Вечак ракавін замшэлых,
Хваляў чорнае ракі.
Ад вясла вакол цішэе
Сьпеў пудлівай асакі.
Рэчка сунецца няспынна,
Як у дрэве жыўны сок.
Човен лісьцікам з галіны
Ціха ляжа на пясок.


Верш Човен - Алесь Аркуш