Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я сумую, о як я сумую!

Я сумую, о як я сумую!..
Нібы ў сетку злоўлены птах.
Павуціну ірву сівую
I блукаю па верасах.

Дзе ж ты, лета, мілае лета,
Па якіх ты сцежках пайшло?
Як апошняя песня прывету,
Льецца сонечнае святло.

Лісце кружыць, паціху кружыць,
Замятае лета сляды.
Праз туманаў малочны кужаль
He знайсці мне дарогі туды.

Ну а восень, шчодрая восень,
Што між шэрані хмар зацвіла,
Каб самотнай я не была,
Дорыць мне блакітную просінь.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я сумую, о як я сумую! - Алена Руцкая