Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты назаўжды пайшоў

Ты назаўжды пайшоў, але ж
Да вокан месяцам завеш,
Гукаеш прывiдам змарнелым,
Бы пiшаш вугальком па белым;

Марозiш сэрца нiбы градам-
I развiтаннем, i нагадам
Даруючы за разам раз
Мяцежнай лiрыкi экстаз

Радыяграму кожнай вены
Лаўлю з дакладнасцю антэны
I прыдумляю новы верш
Сабе на гора, перш найперш.

Пiшу безперапынна, многа –
Старонкамi сцялю дарогу
У непарушны той трыпцiх,
Шуканняў трапяткiх сваiх.


Верш Ты назаўжды пайшоў - Алена Дзегцярова