Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не заві

Не заві, калі дрэмле ў парозе сабака,
Што тваё гэтак пільна вартуе дабро.
Я баюся:абернецца ён
ваўкалакам,
Я баюся:
ў табе не адчую цяпло.
Не дары чэрствасць гэту-
атрутнае зелле!
Дзе ты вочы хаваць будзеш зноў ад мяне?
Забяруць у палон
думкі, нервы, сумненне…
Безнадзёга-туга ў вочы мне зазірне.

І ўзрываць
маё сэрца
не трэба папрокам,
Бо напруга такая – паветра гудзе!
Я і Ты – правады,
не раўнуючы
з токам,
Што аднойчы замкнуць…
І згараць…
Быць бядзе!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не заві - Алена Дзегцярова