Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сярожа i садок

Заўтра свята – наш сынок
Iдзе першы дзень ў садок.
Увесь вечар ён збiраўся
I прыгожа апранаўся.

Пяць разоў за ноч уставаў –
Так садка свайго чакаў.
А пад ранiцу, наш Божа
Салодка так заснуў Сярожа.

У садок свой не пайшоў,
А ўвечары збiраўся зноў…


Верш Сярожа i садок - Алег Старынчык