Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ апошні будзе снег

Яшчэ апошні будзе снег,
Цяжкі, як позняе світанне.
I юнай трызніцца вясне,
Як непазбежнае –
расстанне.

Сплывае ноч у туманы.
Над лёсам круг адвечны сонца.
Душа, наноў павер, змані,
Што на зямлі –
дарог бясконцасць.

Які трывожны дальні збег
Маіх нябёсаў і надзеі.
У драме
ў самай першай дзеі
Апошні
ціхі-ціхі снег.


Верш Яшчэ апошні будзе снег - Ала Канапелька