Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошні раз заломіць рукі

Апошні раз заломіць рукі
Маланка ў хмарнай вышыні.
Расой асыпаліся гукі
Безжаўруковай цішыні.

I да сяла сцяжынкай шэрай
Падыдзе досвіткам зіма.
Усім, чым лета адшумела,
Мае распіша вокны шэрань
Загадкай белага пісьма.


Верш Апошні раз заломіць рукі - Ала Канапелька