Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ляцяць белакрылыя птушкі



Пабачыўшы многа краінаў,
Малюючы розныя стужкі,
На Бацькаўшчыну, на Радзіму
Ляцяць белакрылыя птушкі

Ляцяць і жадаюць убачыць:
Блакітныя рэкі Радзімы
І родныя сэрцу абсягі,
І сонечныя небасхілы

Зялёную траўку жадаюць
Убачыць яны на Радзіме.
Аб цепленькіх раніцах мараць,-
Толькі не мараць пра зіму

Але сустракае краіна
Іх снегам на велькіх палях,
Марозам, і ветрам, і дымам
З трубаў у нашых дамах.

А холад буслоў не кранае,
Яны не зважаюць на вецер.
Радзіма буслоў сустракае
І грэе буслінае сэрца…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ляцяць белакрылыя птушкі - Зміцер Белуш