Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Туман не пакідае старарэчча



Туман не пакідае старарэчча.
I з небасхілу месяц не сышоў.
А нехта стогне, вухкае і крэкча,
Ніяк не можа вылезці з кустоў.

Ідзеш балотам і не чуеш крокаў.
Наструнена застылі сітнякі.
Праз чарацінку дыхае затока,
Гарлачыкі ляжаць, як паплаўкі.

Яшчэ і сонца з-за кустоў не свеціць,
I не срабрыцца росная трава,
А ўжо Бяроза золкавым дасвеццем
Павытрасала качак з рукава.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Туман не пакідае старарэчча - Юрась Свiрка