Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Сярод людзей, дзе чалавек?

Сярод людзей, дзе чалавек?
Ау! Крычу – яго ж няма.
Няўжо такі наш час, наш век,
Такая вось няўжо зямля.

Трывожыць сэрца неспакой:
Навошта спрэчкі, сьлёзы, зьдзек?
А мова робіцца нямой –
Сярод людзей, дзе чалавек?

Верш Сярод людзей, дзе чалавек? - Яўген Бартніцкі