Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Бессэнсоўнасць

Кожны дзень прачынаюся раніцай,
Устаю ды ў школу іду.
Я сяджу на ўроках і слухаю
Усялякую нуду.

Мне сумна сядзець на месцы,
Бессэнсоўныя сказы пісаць,
Думаць, што будзе, калі ля дошкі
Прыйдзецца мне адказаць

Па тэме, якую ў вочы не бачыла,
Сказаць пра тое, чаго не разумею,
Вучыць тое, што мне не цікава.
Адчуваю, як пакрыху вар’яцею.

Мне трэба ведаць, што Люксенбург сталіца Люксенбурга,
Што “Пежо” вырабляюць у Францыі,
Што Кітай – першы па вытворчасці аўтобусаў,
А я кажу: “ЗША,” – і не маю рацыі.

Таксама павінна я ведаць формулу спірта,
І што С6Н12О6 – фомула глюкозы,
Што атам яшчэ падзяляецца,
Што і ў радыяцыі ёсць дозы.

Я павінна паверыць у тое, што продкі мае малпы,
Што барацьба за існаванне Дарвіна тычыцца і мяне,
Што я павінна з сябрамі змагацца за жыццёвую прастору,
Што канец света мяне не міне.

Таксама на ўроку літаратуры рускай
Мне будуць расказваць па “братні рускі” народ,
У якога багатая культура, мова,
Што Беларусь павінна кіравацца на Усход.

Толькі слухаючы родныя словы,
Маё сэрца зноўку пачынае біцца,
Думкі з’яўляюцца, у сказы складаюцца,
Бясконцым струменямі пачынаюць ліцца.

На гісторыі дазнаюся пра моц і веліч подкаў,
Якіх Бог стварыў, як і ўвесь сусвет.
Яны ганарыліся, што размаўляюць на мове “мужыцкай”,
Хацелі каб БНР прызнаў увесь свет.

Менавіта ў тыя пяць гадзін на тыдзень,
Калі я веру таму, што сама гавару,
Разумею, што змагацца варта,
Адчуваю, што толькі часткова памру.

Я памру, але душа застанецца,
Яе бессэнсоўнасць не будзе пужаць,
Мая душа застанецца ў вершах,
Якія будзе мой сын ці дачка чытаць.

Верш Бессэнсоўнасць - Вераніка Валошка