Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне трэба мала

Мне трэба мала –
Менш, чым у юнацтве,
Калі здаецца –
Свет ля тваіх ног.
Крыху паспала?
Здолела падняцца?
Не цісне сэрца?
Дзякуй Табе, Бог!

Ёсць луста хлеба?
Ёсць да хлеба масла?
І ёсць, чым цела
Голае прыкрыць?
Ці болей трэба
Ў мітусі сучаснай?
Душой здранцвелай
Смагі не ўталіць…

Ў тры горла есці?
Ў дзесяць – упівацца?
На поўк адзення
Рознага купляць?
Цягнуць і везці?
Сквапнічаць да трасцы?
На заканчэнне
З жалем пакідаць?

Гары ж ты гарам,
Марная залежнасць!
Ці не вар’яцтва –
Вера ў міражы?
Падкіну мары
Ў зорнае замежжа…
Праб’юся з рабства
Парасткам душы…

28.05.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне трэба мала - Таццяна Дзям'янава