Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Надышоў гэты час ісці

Надышоў гэты час ісці
Па студзёнаму ветру і снезе.
Па пакутліваму жыццю,
Што знікае між зорак недзе.

Надышоў гэты час трываць
Нам здранцвелых шляхоў спакусы.
І сябе пакрысе ратаваць
У штодзённай ганьбе прымусаў.

Надышоў гэты час нясці
Сваю долю-нядолю крыжам,
Каб калісці ў ёй знайсці
Ратавальны ад смерці стрыжань.

Надышоў гэты час кахаць,
Але так, як кахаюць Бога.
Бо Ён літасцівы дараваць
Нам заганы жыцця зямнога.

Надышоў гэты час ісці
Па бялюткай прасціне снега
І, трымаючы крыж, нясці
З ім каханне сваё у неба.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Надышоў гэты час ісці - Таццяна Барысава