Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Я цябе прыгадаў

В. М. Я цябе прыгадаў Басаногаю, шустраю, тонкай. Пад нагамі рассыпала Раніца зерні расы, І тады, у далёкія тыя часы, Я цябе уяўляў залатою сасонкай. І здавалася, будзеш такою заўжды – Маладою, іскрыстаю, крышачку колкай. Ды хіба ж загадаеш, Каб вечна квітнелі сады І у небе ніколі не гаслі вясёлкі? Ды хіба ж загадаеш каму, Каб гады Над табою І мною улады не мелі, Каб спынілася плынь веснавое вады, Каб да старасці скроні у нас не сівелі? Пасівелі, а сэрца не хоча старэць – Мабыць, вызнана мала і зроблена мала. Мы гарэлі ў агні, але нам не згарэць, Навальніца прайшла, але нас не зламала. Ты заўсёды была клапатліваю жонкай, Ты суровай была міласэрнай сястрой. Я цябе і цяпер уяўляю сасонкай, Што яшчэ палымнее вячэрняй зарой.

Верш Я цябе прыгадаў - Сяргей Грахоўскі