Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ода мове

Мова, беларуская мова,
Знікаеш ты паступова.
Трэба неадкладна
ўзяць цябе пад ахову.

Мова – ты жыцця аснова,
Ты – чыстая крыніца,
Калі цябе не стане,
Не будзе чым наталіцца.

Нацыя, беларуская нацыя,
Хутчэй прачніся,
Калі знікне мова,
Цябе чакае акупацыя.

Дзякуй, прабач, калі ласка –
Люблю гэтыя ветлівыя словы,
Тры кіты беларускай мовы,
Ужывай іх штодня адмыслова.

На мове трэба маліцца,
Мова – дарога да Бога,
Няхай нават ісці ёю
Вельмі складана, цяжка і доўга.

Верш Ода мове - Святлана Тоўсцік