Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПАКУЛЬ

ПАКУЛЬ
Пакуль вядуць ступені ўверх
Дыханьне й сэрца на пад’ёме.
Удзячны лёсу за давер –
Таго ўсё менш з чым ёсьць знаёміць.

Ні стратамі няспынных войн,
Ні прагнай зайздрасьцю не зьдзівіш.
Яшчэ ласкае слых прыбой,
Сьпеў птушак па-вясьне шчасьлівы.

Пакуль не час падацца прэч –
Акрылены адным каханьнем
Ад першых незабыўных стрэч –
Чакаю вечаровае спатканьне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПАКУЛЬ - Пётра Мурзёнак