Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ляцяць гады



Ляцяць, ляцяць гады,
Імчацца без раздыху.
Бягуць яны туды,
Дзе ўжо не трба дыхаць.

І есці, і рабіць,
Гарэлку піць і піва.
Не трба і хадзіць –
Ляжы сабе шчасліва!

Усе сыдзем туды,
Як Божа скажа: “Досіць”,
У пэўны час тады
Ён кожнага запросіць.

Але пакуль жывём –
Трымайма дух і цела!
Яшчэ не раз кульнём
Хмяльную чарку смела…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ляцяць гады - Пётр Шакола