Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Сівая жанчына стаіць ля крыніцы

Сівая жанчына стаіць ля крыніцы,
Над ёю плывуць сакавіцкія хмары.
I глянуць жанчына ў крыніцу баіцца,
Баіцца пазнаць нечаканую старасць.

З вялікай вайны гаспадар яе прыйдзе
З тугою па хаце, па жончынай ласцы.
I зморшчыны могуць салдата пакрыўдзіць
Кахаюць да старасці толькі у казцы.

I можа, яе не пазнае сівую,
Абкрадзеным некім сябе ён палічыць.
Ды стукнула сэрца салдаткі: “Жыву я,
Каб шчасце вярнулася на папялішчы…”

Жанчына сабрала апошнія грошы,
Сем яблынь купіла і сад пасадзіла:
“Расці, мой зялёны, цвіці, мой харошы!” –
I сад развінуўся вясною надзіва.

I сад развінуўся, ліствою багаты,
На сажань углыб заплялося карэнне.
Вяртайся, мой родны, дадому, дахаты –
Не попел, а сад цябе дома сустрэне.

I здасца табе ў гэтым садзе вясною,
Што родны куток зноў утульны і светлы,
Што жончыны косы не сівізною
Пакрыты, а белым антонаўскім цветам.

Верш Сівая жанчына стаіць ля крыніцы