Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Чорны бусел

Стань ля Прыпяці,
Любуйся,
Прыхаваўшыся ў лазе.
Чорны бусел,
Чорны бусел
На адной стаіць назе.

Я люблю буслоў і белых,
Дык скажы: чаму, чаго
Вінавата і нясмела
Пазіраю на яго?

Ну, вядома, гэта рэдкасць,
Ну, вядома, гэта госць…
Успаміны колюць едка:
Іх звяла людская злосць.

Пра сініц пісаў і чаек
I пра салаўіны свіст.
Гэты бусел незвычайны,
Як ад продкаў нашых ліст.

Што са мною парабілі
Вы, таемныя паслы:
З песні –
Чорныя рабіны,
З казкі –
Чорныя буслы?

Верш Чорны бусел