Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Акрылёнасць анёлкавых траваў

Акрылёнасць анёлкавых траваў,
Водар светлага траўня-вясны…
Мы з табою наноў напаткалі
Зніклыя ў Леце Крыўі галасы…

У святанкавым строі прыўкрасным,
Ва Ўсявышняй Ліцьвінскай душы,
Адраджаецца свет бы мастацтва
Постмадэрнам праз слёзагады…

А наўкола чароўнасцю квецень
Далягляд размалёўвае ў сны…
Леанідаў даруюць планеце,
Быццам яблыкаў спелых, сады.

Акрылёнасць анёлкавых траваў,
Спевы Богам абранай Зямлі.
Мы з табою наноў напаткалі
Веліч Нашай з Табою Крыўі.

Верш Акрылёнасць анёлкавых траваў