Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Поле ціха шаптала калоссем

Ц. Гартнаму Поле ціха шаптала калоссем, Як находзіла ворагаў раць. Гэта ты у чырвоную восень Сонны край свой пачаў вартаваць. На шляху, на прыбітым гасцінцы, На здратованых коньмі палёх Гучны кліч твой, як водбліск зарніцы, Адгалоскам жывучым разлёг… Кургану не пяяліся песні. Кім насыпаны, хто там ляжыць, – У зямлі спачываць ім не цесна, Не гнятуць іх гнілыя крыжы. Ты вярбою шумеў пры дарозе, Голлем вабячы неба блакіт, Да тых гоней хіліўся бярозай, Дзе прастор быў крывёю заліт. Шмат разоў ты у полымі жыцця Захліпнуцца збіраўся без слёз, Калі вецер пажоўклае лісце Па загонах спустошаных нёс. І на хвалях вады ружаватай Човен твой пераплыў ужо мель. Разагнаў ты штандарам узнятым Над балотам туманную бель.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Поле ціха шаптала калоссем - Міхась Чарот