Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Мне здаецца – так мала мне трэба

Мне здаецца – так мала мне трэба.
Я не прагну раскошаў зямных.
Падары мне ў народзіны неба,
Адно неба з табой на дваіх.
Там калышуцца мроі ў аблоках
Пад загадкавых зорак матыў.
Падымі да вышыняў высокіх,
І скажы мне: “Найлепшая – Ты!”

Так сцаліш мяне. Мабыць не позна.
Таямніцай прычасця к сабе
Уратуй жа! Свет гэтакі злосны!
Застаўляе ўсміхацца ў журбе.
Прымушае чарсцвець і мірыцца
З абыякавым светам людзей.
Падары ж мне! Я стану сініцай!
І не буду больш лётаць нідзе.

Мне здаецца – так мала мне трэба!
Толькі тое, што ў многіх спазнаць.
Падары мне ў народзіны неба
Я пад ім навучуся лунаць.

19.19.2013г.

Верш Мне здаецца – так мала мне трэба - Марыя Кобец