Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ



1
Крэпасць. Сталая рана на сэрцы.
Крэпасць, дзе гадамі цягнуліся дні.
Крэпасць. Шрам ад куль не зацягнецца.
Крэпасць, дзе паміралі Людзьмі.

Чорны ранак. Агонь.
Чужы крык з аўтаматаў,
Быццам неба гарыць,
Гром ўстрасае зямлю.
Чорны ранак і сон
Недапітым застаўся,
Яму болей не быць
Хваляй сіняй
– Люблю…
– З маладых вуст не сыйдзе,
Паўстаюць словы маці:
– Сабе беражы, маці боскай малю!
І тыя вочы дзяўчыны,
Нібы ясныя хвалі,
Краскі мог падарыць ёй…
Краскі рукі той панясуць…

2
Крэпасць. Каменныя словы:
Я паміраю, але не здаюся.
Крэпасць. У сцісках аковы,
Не маючы выйсця, крэпасць, джяржуся…

За будучы досвіт,
За дачку і за брата,
За твой абедашні хлеб,
За свабоду, спакой.
Вышэйшы подзвіг ахоўца –
Змагацца разам заўзята,
Бясстомна, бясстрашна,
Паміраць, ахвяруя сабой.
Бяссмяротны подзвіг ахоўцаў –
Быць за веру і праўду,
Быць адданым Радзіме,
Не прадаць той, што люблю.
Слаўны подзвіг ахоўцаў
Ты не забудзешь, я мару,
Як баранілі Радзіму,
Святую калыску-зямлю.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БРЭСЦКАЯ КРЭПАСЦЬ - Дар'я Кірылава