Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вада

Так, ты вада! Ты чыстая вада,
Ты возера, сьвятая ты сьляза,
Ты дабрыня, ты залатая мера,
Ты міласэрнасьць, ты любоў, ты вера,
Ты вышыня, рака ты безь вяртаньня,
І лёд, які ня ведае каханьня.
Я думала, ты неба, я зямля,
Я думала, што ты — душа, а я…
Заўчасны зімні дождж, вада ты бегам,
А бруднае я рэчыва па сьнегу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вада - Анхела Эспіноса