Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Be Happy!

Паслядоўнасць гадоў
складае жыццёвы адрэзак
І кагосьці гатоў
Ад сябе назаўсёды адрэзаць
І сказаць ім з усмешкаю “да пабачэння”,
не прасіць у нікога ўжо прабачэння.
Адыходжу туды, дзе сонца заўсёды,
Не важна, што восень ужо за вакном…
Мой выдатны настрой – гэта новы піск моды.
Надакучыў мне шэры клас “эканом”!
Звыклых дзён шэрагі зноўку не пацягнуцца.
Сабе вырай ствараю я зараз і тут
Усё, што трэба – паслабіцца і усміхнуцца –
і ўтульным любы раптам стане прыют.

(2015)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Be Happy! - Андрэй Пятрусёу